Цябе не пытаюцца.
Цябе размяркоўваюць.
Кожны год дзяржава прымусова размяркоўвае дзясяткі тысяч выпускнікоў_ц па працоўных месцах. Мы прааналізавалі, як гэта працуе — і чаму гэта форма прымусовай працы.
Аналітычны дакумент | 2026
  • 98 тыс.
    размеркаваных выпускнікоў_ц ВНУ, сярэдніх спецыяльных і ПТУ ў 2024 г
  • 74.4%
    размеркаваны_я ў дзяржаўны сектар, а не прыватны
  • 6–12 зп
    кампенсацыя за адмову
  • 42.5%
    выпускнікоў_ц Брэсцкай вобл. не замацаваліся на першым месцы працы
//// Што гэта?
Не размеркаванне рэсурсаў. размеркаванне людзей.

§72
Паводле артыкула 72 Кодэкса аб адукацыі, выпускнік_ца дзённай бюджэтнай формы навучання абавязаны_а адпрацаваць ад 1 да 5 гадоў там, куды яго_яе накіруе камісія па размеркаванні. Скасаваць працоўны дагавор па ўласным жаданні немагчыма без выплаты кампенсацыі, разлічанай непразрыста і невядомай загадзя.
Хто трапляе
Усе, хто вучыўся за кошт дзяржавы дзённа, а таксама тыя, хто вучыўся плацяжна больш за палову тэрміну на бюджэце. Заочнікі і вячэрнікі, якія працуюць па спецыяльнасці, вызваляюцца.
Як гэта пачынаецца
Усе, хто вучыўся за кошт дзяржавы вочна, а таксама тыя, хто вучыўся платна больш за палову тэрміну на бюджэце.

Завочнікі і вячэрнікі, якія працуюць па спецыяльнасці, вызваляюцца.
//// Прававы аналіз
Прымусовая праца паводле міжнароднага права
Абедзве Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) аб прымусовай працы (№29 і №105) ратыфікаваны Беларуссю. Кожны з ключавых элементаў сістэмы размеркавання ім супярэчыць.
«Пагроза пакарання» — кампенсацыя як штраф за адмову
Канвенцыя МАП №29
Непразрысты разлік сумы, невядомай да моманту адмовы
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2022 г. № 572 «Палажэнне аб мэтавай падрыхтоўцы
спецыялістаў, працоўных, служачых»
Ілюзорны выбар месца працы — рашэнне прымае камісія
Арт. 74, Кодэкс аб адукацыі Рэспублікі Беларусі
Пастаянны, а не часовы характар — не адпавядае выключэнням МАП
Канвенцыя МАП №105
Парушае права выбару прафесіі і месца працы
арт.41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
//// Сацыяльныя наступствы
Ад ізаляцыі ў вёсцы да фіктыўных шлюбаў
  • Ізаляцыя ў рэгіёнах
    слабая інфраструктура, адсутнасць жылля і сацыяльных сувязяў
  • Гендарная няроўнасць
    жанчын пераважна размяркоўваюць у нізкааплатныя сферы
  • Уцечка мазгоў
    пагроза размеркавання — адна з прычын выбару навучання за мяжой
  • Ціск на сацыяльныя сістэмы дзяржавы
    фіктыўныя шлюбы і працаўладкаванні ствараюць дадатковую нагрузку на ўсе сацыяльныя ўстановы
//// Эканамічныя наступствы
Захоўваем нізкую прадуктыўнасць і не вырашаем пытанне дэфіцыту кадраў
І вось 4 карцінкі, каб гэта давесці
01 / Прадуктыўнасць працы
02 / Дзяржава стварае штучны перакос у бок і без таго непрадуктыўнага дзяржанага сектару
//// Рэкамендацыі
Дзесяць крокаў, каб зрабіць сістэму хаця б менш прымусовай
Празрысты разлік кампенсацыі
публічная нязменная формула + незалежны аўдыт
Незалежны орган абскарджання
камісія, не падпарадкаваная ВНУ
Спрошчанае пераразмеркаванне
права на змену працадаўцы пры здароўі/сям'і/парушэннях
Гнуткія тэрміны адпрацоўкі
самастойны выбар пачатку + частковае пагашэнне валанцёрствам
Растэрміноўка выплаты
на 5–10 гадоў + спісанне для ўразлівых груп
Адкрытая статыстыка
публічныя даныя аб замацаванні праз 1/3/5 гадоў
Поўны аналіз — прававы, сацыяльны і эканамічны — у адным дакуменце
75+ спасылак на нарматыўныя акты, міжнародныя канвенцыі і незалежныя даследаванні
Спампаваць PDF
Падтрымаць
Аналітычны дакумент падрыхтаваны пры падтрымцы: